Камісар Хан наведаў Беларусь 30-31 кастрычніка для ўдзелу ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Камісар Хан наведаў Беларусь 30-31 кастрычніка для ўдзелу ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Камісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан знаходзіўся ў Мінску 30-31 кастрычніка з афіцыйным двухбаковым візітам і для ўдзелу ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC). На сустрэчы Асноўнай групы MSC Камісар Хан выступіў перад удзельнікамі круглага стала па праблемах транснацыянальнай бяспекі, дзе ён заклікаў да супольнага інклюзіўнага падыходу да вырашэння задач бяспекі, якія стаяць перад усім рэгіёнам – у прыватнасці, шляхам захавання адкрытых каналаў камунікацыі і ўмацавання ўзаемапаразумення. Падчас афіцыйнага двухбаковага візіта ён сустрэнеўся з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Камісар таксама сустрэнеўся з праваабаронцамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і аб'яднання журналістаў.