15 праектаў праграмы «Культура» Ўсходняга партнёрства неўзабаве распачнуць працу

Праграма «Культура» Ўсходняга партнёрства з задавальненнем абвяшчае пра пачатак ажыццяўлення 15 рэгіянальных праектаў у сферы культуры ў краінах Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне — пры фінансавай падтрымцы ЕС агульным аб’ёмам 8,2 мільёнаў еўра. Дадатковая інфармацыя пра праграму
Беларусь прыме ўдзел у двух з гэтых праектаў. Першы аб’яднае фатографаў і выдаўцоў фатаграфіі ў Арменіі, Беларусі, Украіне, Малдове, Грузіі. Удзельнікі атрымаюць магчымасць арганізаваць дыстанцыйныя школы фотамайстэрства і фотавыставы, распрацаваць свае сайты, сустрэцца і абмяняцца досведам падчас семінараў, правесці конкурсы фатаграфіі і плэнэры з удзелам пераможцаў. Таксама ў рамках праекта выйдзе спецыяльнае выданне фотачасопіса і пройдуць нацыянальныя фотавыставы.
Другі праект, у якім прыме ўдзел Беларусь, аб’яднае намаганні беларускіх і ўкраінскіх партнёраў у вывучэнні стану культурнай спадчыны Палесся. Удзельнікі будуць супольна ствараць гістарычныя і этнаграфічныя экспазіцыі, праводзіць археалагічныя экспедыцыі, спалучаць у адзіную сетку грамадскія арганізацыі, што цікавяцца праблематыкай рэгіёна, распрацуюць турыстычныя маршруты, а таксама правядуць семінары-трэнінгі, зробяць серыю публікацый і здымуць дакументальны фільм.
Дадатковая інфармацыя пра праекты змяшчаецца тут: http://euroeastculture.eu/en/granted-projects.html