Адзінаццаць беларускіх ВНУ возьмуць удзел у праграме «Эразмус Мундус»

Выканаўчая агенцыя па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках, якой Еўрапейская Камісія даручыла кіраванне праграмай «Эразмус Мундус», абвясціла вынікі сёлетняга адбору прапаноў па праектах у рамках ўсіх трох кампанентаў праграмы. Універсітэты краін ЕС і краін па-за яго межамі могуць прадстаўляць свае прапановы па праектах, што прадугледжваюць стварэнне ў рамках «Эразмус Мундус» магістарскіх праграм і супольных дактарантур (Кампанент 1), садзейнічанне мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў (Кампанент 2) і сайдзенічанне развіццю Еўрапейскай вышэйшай адукацыі (Кампанент 3).

Беларускія ВНУ актыўна ўдзельнічаюць у Кампаненце 2 праграмы «Эразмус Мундус». Пачынаючы з 2012-2013 гг., адзінаццаць універсітэтаў стануць удзельнікамі сямі партнёрстваў з універсітэтамі іншых краін-сябраў ЕС і краін, што не ўваходзяць у ЕС. Кожнае партнёрства складаецца з не менш як пяці вышэйшых навучальных устаноў па меншай меры трох краін ЕС, таксама навучальных устаноў краін шэрагу рэгіёнаў, якія не ўваходзяць у ЕС. Стыпендыі рознай працягласці для асоб (студэнтаў, навукоўцаў, даследчыкаў, спецыялістаў) з краін ЕС і краін, якія не ўваходзяць у ЕС, — частка гэтых партнёрскіх пагадненняў. Для Беларусі ў рамках гэтых сямі партнёрстваў на бліжэйшыя тры-чатыры гады прадуглежана каля 200 стыпендый.