На сайце Прадстаўніцтва ЕС апублікаваны падрабязны агляд праектаў Еўрапейскага Саюза ў Беларусі. Структура дакумента адлюстроўвае прыярытэты Нацыянальнай індыкатыўнай праграмы на 2012-2013 год, якая прадугледжвае дзве прыярытэтныя сферы тэхнічнага супрацоўніцтва ЕС-Беларусь:
- належнае кіраванне і кантакты паміж людзьмі;
- сацыяльна-эканамічная мадэрнізацыя. У кожным раздзеле прадстаўленыя кароткія звесткі пра праекты ЕС у адпаведных абласцях і больш падрабязная інфармацыя пры тыя, што ажыццяўляюцца цяпер, а таксама пра завершаныя і будучыя праекты. Акрамя таго, дакумент змяшчае спасылкі на ключавыя дакументы, а таксама агляд палітычных ініцыятываў, якія маюць дачыненне да Беларусі.