Да ўвагі прыхільнікаў еўрапейскай кінакласікі

У аўторак 14 чэрвеня ў 18:30 у мінскім кінатэатры "Перамога" адкрыецца фестываль еўрапейскага кіно "Залатая дзесятка+". У яго рамках з 14 па 19 чэрвеня пройдуць бясплатныя паказы класічных еўрапейскіх кінастужак другой паловы дваццатага стагоддзя. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза сумесна з амбасадамі краін ЕС у Беларусі.



"Залатую дзесятку" - першыя дзесяць стужак праграмы - выбралі карыстальнікі партала TUT.BY праз галасаванне. Астатнія стужкі, кожная з якіх стала ў свой час агульнаеўрапейскай культурнай падзеяй, дапоўнілі праграму па ініцыятыве пасольстваў.



Госцем фестываля стане беларуская кінастужка "Дзікае паляванне караля Стаха", знятая ў 1979 годзе па матывах аднайменнага класічнага твора Уладзіміра Караткевіча.



Паказы прысвечаныя Дню Еўропы, які святкуюць у Еўрапейскім Саюзе 9 траўня. У гэты дзень у 1950 годзе Робер Шуман, міністр замежных спраў Францыі, прадставіў сваю гістарычную дэкларацыю, сваё бачанне пасляваеннай рэарганізацыі кантынента - пабудовы адзінай Еўропы як умовы міра і росквіту.



Фестываль еўрапейскага кіно арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза дзякуе Польскаму інстытуту ў Мінску за ідэю, а за садзейнічанне і дапамогу ў правядзенні фестываля таксама адміністрацыі мінскага кінатэатра "Перамога", камунікацыйнаму агенцтву "Ars Communications" і Інтэрнэт-парталу TUT.BY.



Прадстаўляем гледачам расклад паказаў:



14 чэрвеня (аўторак): 18:30 Адкрыццё; "Дзікае паляванне караля Стаха", Валерый Рубінчык (Беларусь, 1979)
21:00 "Мужчына і жанчына", Клод Лелуш (Францыя, 1966)
15 чэрвеня (серада): 18:30 "Восем з паловай", Федэрыка Феліні (Італія, 1963)
21:00 "Розенкранц і Гiльдэнстэрн мёртвыя", Том Стопард (Вялікабрытанія, 1990)
16 чэрвеня (чацвер): 18:30 "Хірасіма, каханне маё", Ален Рэнэ (Францыя-Японія, 1959)
21:00 "Двайное жыццё Веранікі", Кшыштаф Кеслёўскі (Польшча, 1991)
17 чэрвеня (пятніца): 18:30 "Шэпты і крыкі", Інгмар Бергман (Швецыя, 1972)
21:00 "Нож у вадзе", Раман Паланскі (Польшча, 1962)
18 чэрвеня (субота): 16:00 "Амаркорд", Федэрыка Феліні (Італія, 1973)
18:30 "Лола", Райнер Вернер Фассбиндер (Германія, 1981)
21:00 "Цягнікі пад пільным назіраннем", Іржы Менцель (Чэхія, 1966)
19 чэрвеня (нядзеля): 18:30 Закрыццё; "Мяжа 1918", Лаўры Торхонен (Фінляндыя-Расія, 2007)
21:00 "Палёт над Літвой", Оудрюс Стоніс, Арунас Матэліс (Літва, 2000)

"Авантурысты", Бела Пацолай (Венгрыя, 2008)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі)
+375 (17) 2037766 (кінатэатр "Перамога")


*****

Минск, 7 июня 2011 года



Вниманию поклонников европейской киноклассики

Во вторник 14 июня в 18:30 в минском кинотеатре "Победа" откроется фестиваль европейского кино "Золотая десятка+". В его рамках с 14 по 19 июня пройдут бесплатные показы классических европейских кинолент второй половины двадцатого столетия. Фестиваль организован Представительством Европейского Союза совместно с посольствами стран ЕС в Беларуси.

"Золотую десятку" - первые десять лент программы - выбрали пользователи портала TUT.BY посредством голосования. Остальные ленты, каждая из которых стала в свое время общеевропейским культурным событием, включены по инициативе посольств.

Гостем фестиваля станет белорусская кинолента "Дикая охота короля Стаха", снятая в 1979 году по мотивам одноименного классического произведения Владимира Короткевича.

Показы посвящены Дню Европы, который празднуют в Европейском Союзе 9 мая. В этот день в 1950 году Робер Шуман, министр иностранных дел Франции, представил свою историческую декларацию, свое видение послевоенного обустройства континента - построения единой Европы как условия мира и процветания.

Фестиваль европейского кино организован при поддержке Министерства культуры Республики Беларусь. Представительство Европейского Союза благодарит Польский институт в Минске за идею, а за содействие и помощь в проведении фестиваля также администрацию минского кинотеатра "Победа", коммуникационное агентство "Ars Communications" и Интернет-портал TUT.BY.

Представляем вниманию зрителей расписание показов:

14 июня (вторник): 18:30 Открытие; "Дикая охота короля Стаха", Валерий Рубинчик (Беларусь, 1979)
21:00 "Мужчина и женщина", Клод Лелуш (Франция, 1966)
15 июня (среда): 18:30 "Восемь с половиной", Федерико Феллини (Италия, 1963)
21:00 "Розенкранц и Гильденстерн мертвы", Том Стоппард (Великобритания, 1990)
16 июня (четверг): 18:30 "Хиросима, любовь моя", Ален Рене (Франция-Япония, 1959)
21:00 "Двойная жизнь Вероники", Кшиштоф Кеслевский (Польша, 1991)
17 июня (пятница): 18:30 "Шепоты и крики", Ингмар Бергман (Швеция, 1972)
21:00 "Нож в воде", Роман Полански (Польша, 1962)
18 июня (суббота): 16:00 "Амаркорд", Федерико Феллини (Италия, 1973)
18:30 "Лола", Райнер Вернер Фассбиндер (Германия, 1981)
21:00 "Поезда под пристальным наблюдением", Иржи Менцель (Чехия, 1966)
19 июня (воскр.): 18:30 Закрытие; "Граница 1918", Лаури Торхонен (Финляндия-Россия, 2007)
21:00 "Полет над Литвой", Оудрюс Стонис, Арунас Мателис (Литва, 2000) и "Авантюристы", Бела Пацолай (Венгрия, 2008)

Телефоны для справок: +375(17)3286613 (Представительство ЕС в Беларуси)
+375(17)2037766 (кинотеатр "Победа")




<<Film Festival_Press Release_Bel_Rus.pdf>> <<european_film_festival_poster_be.jpg>> <<european_fil_festival_poster_ru.jpg>>

---------------------------------------------
Delegation of the European Union to Belarus
34A/2 Engels Street Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281
E-mail: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus

Like our profile on Facebook http://www.facebook.com/pages/EU-Delegation-to-Belarus/159580370757975

Follow us on Twitter http://twitter.com/#!/EUinBelarus